Все
Математика
Алгебра
Геометрия
Литература
Русский язык
Истоки
Краеведение
Французский язык
Литературное чтение
Астрономия
Природоведение
Родной край
Немецкий язык
Технология
Физика
Английский язык
Обществознание
Химия
Биология
История
О`zbek tili
Окружающий мир
Естествознание
География
Украинский язык
Информатика
Украинская литература
Казахский язык
Физкультура и спорт
Экономика
Музыка
Право
Белорусский язык
МХК
Кубановедение
ОБЖ
Психология
Кыргыз тили
Другие предметы
Показать все предметы
yarik2909
18.02.2022, 14:35
Другие предметы

Чым у творы дасягаецца камічны эфект?

Знаешь ответ?

Чтобы оставить ответ, или зарегистрируйтесь.

Ответ или решение 1
Адельши
Вызначальнае ў камедыі — фарсавае, гратэскавае, моцнае, часам даведзенае да абсурду, адлюстраванне рэчаіснасці. Ярка выкарыстоўваецца прыём гратэску. У сюжэце гэтага твора абсурдна бадай усё, акрамя любоўнай інтрыгі, што пакладзена ў яго аснову.

Абсурдны канфлікт, з-за якога «заварылася ўся гэта каша»: Іван Цюхай-Ліпскі назваў Ціхона Пратасавіцкага мужыком. Такой абразай «гонару» нанесена «смяротная» крыўда. Пыхлівыя шляхціцы выкінулі пальчатку адзін ад-наму — і каша варыцца. В. Дунін-Марцінкевіч — выдатны майстар стварэння эфекту абсурду. Эфект дасягаецца найперш камічнымі сітуацыямі, якія выдатна вызначаюць цану «гонару і годнасці» пыхлівых шляхціцаў. Кручкоў назначае Ціхону Пратасавіцкаму, «как угалоўнаму прэс-тупніку», «25 лоз на голой земле без дывана» (вядома ж, які дыван таму, каго абазвалі мужыком!); Івану Цюхаю-Ліпскаму, «как нанёсшаму лічнае аскарбленіе Протасавіц-каму», «15 лоз на дыване». Да ўсяго ж і штрафы заплацілі «в пользу врэменнаго прысуцтвія». Але самым вялікім выдаткам для сябе з усяго гэтага «дзела» Ціхон лічыць той, што кару давядзецца адбываць на сырой зямлі: «Даў бы сто рублёў, каб дыван падаслалі». Самым гратэскавым у п'есе з'яўляецца вобраз Круч-кова. Гэта здзеклівая пародыя на правасудцзе. Прыёмам давядзення ўчынкаў галоўнага героя да абсурду («свідзецелям, каторыя відзелі драку і не разнялі дзеруіцыхся — па 10 лоз на дыване і па 10 руб. штрафа в пользу врэмен-ного прысуцтвія; всей прочэй шляхце, каторая не відзела дракі, за то, што не відзела, а цем самым не магла і разняць дзерушчыхся — па 5 лоз на дыване і па 5 руб. штрафа...») Сістэма, улада, у якой такія, з дазволу ска-заць, «слугі», не толькі не мае права на існаванне, але і асуджана на крах. Калі ёй служаць прайдзісветы, авантурысты, хабарнікі і невукі (Кручкоў нават не ведае, колькі дзён у месяцы, блытае ўказы, правіцеляў і нават эпохі: «марта 69-га дня», «49-га апрэля», Екацярына Вялікая, паводле яго «вучонасці», царавала ў 1903 годзе), то рана ці позна такая сістэма павінна рухнуць, бо якая ўлада — такія і слугі; і наадварот гэты алгарытм таксама правільны. Нездарма ж Кручкоў увесь час падкрэслівае, што ён дзенічае ад імя «найяснейшай кароны».