Прааналізуйце верш Янкі Купалы «Памяці Вінцука Марцінкевіча». На што звярнуў увагу пясняр, характарызуючы свайго папярэдніка?
Знаешь ответ?
Чтобы оставить ответ, войдите или зарегистрируйтесь.
Ответ или решение 1
Мадлен
У сваім вершы «Памяці Вінцука Марцінкевіча» (1910) Янка Купала, паказваючы духоўную сувязь паміж Беларускім Дударом і беларускімі адраджэнцамі пачатку ХХ стагоддзя (дый увогуле ўсімі беларусамі), пісаў:
Хто мы — адбірала нам памяць,
Чужыншчынай ціснула грудзі.
Не раз падцікалася з думкай,
Што мы ўжо — не мы і не людзі…
Нябожчык Вінцук Марцінкевіч
Не сцерпіў такой нашай мукі, —
Паслухаўшы сэрца, бярэ ён
Дуду беларускую ў рукі…
Як стораж, стаў смела на варце
Радзімых запушчаных гоняў,
Стаў сеяць па-свойску ўсё тое,
Што мы далей сеем сягоння.
А кемкую меў ён натуру, —
Спанатрыў, дзе праўду шукаці,
У тахт беларусавай думцы
Патрапіў запеці, зайграці.
Для пісьменніка «спанатрыць» (зразумець) народную думку, выказаць яе («у тахт» патрапіць «запеці, зайграці»), тым больш выказаць яе своечасова, вельмі важна, ды, бадай, не самае галоўнае. Галоўнае па-мастацку, на высокім эстэтычным узроўні выявіць, увасобіць тую думку ў слове. І на гэта таксама звярнуў увагу Янка Купала, кажучы пра Беларус-кага Дудара:
Калі засмяецца, бывала,
То хоць за бакі ты бярыся;
Калі ж і разжаліцца сумам,
Дык хоць ты з слязою жаніся.
У ацэнцы творчай спадчыны В. Дуніна-Марцінкевіча Янка Купала аказаўся больш аб’ектыўны і прадбачлівы, убачыўшы ў ім сапраўднага генія і наватара ў беларускай літаратуры.

Новые вопросы в разделе Другие предметы
Январий
19.11.2023, 12:25
ЯВКУСНЫЙДОШИРАК)))))))
19.11.2023, 12:24
siddiq
19.11.2023, 12:23
Носова Елена
19.11.2023, 12:22
234567
19.11.2023, 12:21