Все
Математика
Алгебра
Геометрия
Литература
Русский язык
Истоки
Краеведение
Французский язык
Литературное чтение
Астрономия
Природоведение
Родной край
Немецкий язык
Технология
Физика
Английский язык
Обществознание
Химия
Биология
История
О`zbek tili
Окружающий мир
Естествознание
География
Украинский язык
Информатика
Украинская литература
Казахский язык
Физкультура и спорт
Экономика
Музыка
Право
Белорусский язык
МХК
Кубановедение
ОБЖ
Психология
Кыргыз тили
Другие предметы
Показать все предметы
ignatyeva0000
08.12.2021, 00:01
Другие предметы

Пісьменнік У. Караткевіч у рамане «Каласы пад сярпом тваім», які вы будзеце вывучаць у наступным

класе, так апісаў знешнасць В. Дуніна-Марцінкевіча: «На краёчку канапы, у кутку, сядзеў, зручна ўціснуўшыся ў мяккую падушку, нібы патануўшы ў ёй круглаватай фігуркай, маленькі дабрадушны гарбун. Горб у яго быў невялічкі і нагадваў бы лёгкую сутуласць, калі б толькі правае плячо не было вышэй за левае… На круглым мяккім абліччы блукала ўсёдаравальная, расчуленая ўсмешка. Гарбуну было год сорак пяць, але праставатыя блакітныя вочы, светла-русыя валасы, у якіх цяжка было заўважыць сівізну, румяны ўсмешлівы рот надавалі ягонаму абліччу добры, наіўны, у нечым дзяціны выраз. Зірнуўшы на яго, нельга было не сказаць: “Ах, які добры чалавек!”». Параўнайце гэты слоўны партрэт з фотапартрэтам В. Дуніна-Марцінкевіча 1863 г., змешчаным на форзацы вучэбнага дапаможніка. Апішыце вынікі сваіх назіранняў.
Знаешь ответ?

Чтобы оставить ответ, или зарегистрируйтесь.

Ответ или решение 1
anna35andriasyan2017
Трэба адзначыць, што У.Караткевіч вельмі дакладна і ярка намаляваў партрэт В. Дуніна-Марцінкевіча, адзначыўшы ўсе ўласцівасці яго знешнасці. На фотаздымку на нас сапраўды глядзіць добрадушны, “кругленькі”, з “расчуленай усёдаравальнай усмешкай” пісьменнік, які стаў выдатнай фігурай нашай літаратуры. Круглатвары, адкрыты, з уважлівымі вачыма, ён здаецца зазірае ў душу. Адчуваецца, што гэта прыемны, чулы, адкрыты чалавек, з якім хочацца пасябраваць, паразмаўляць, параіцца, як з добрым настаўнікам.