Cачыненне-разважанне " Ці патрэбна кніга ў век тэлебачання і камп'ютара "
Знаешь ответ?
Чтобы оставить ответ, войдите или зарегистрируйтесь.
Ответ или решение 1
Ахгюль
Ці патрэбна кніга ў век тэлебачання і камп’ютара?
Новыя тэхналогіі трывала ўваходзяць у нашае жыццё. Тэлебачанне і Інтэрнет сталі даступнымі для ўсіх і вельмі зручнымі сродкамі атрымання інфармацыі. Здаецца, папяровыя кнігі ды журналы аджываюць свой век і хутка стануць зусім непатрэбнымі.
Аднак, мне падаецца, што гэта не зусім так. Па-першае, кніга заўсёды была для чалавека не проста крыніцай ведаў, але духоўным спадарожнікам. Чытанне - гэта асалода, задавальненне. Кніга дае чалавеку магчымасць думаць самому, фантазіраваць, уяўляць герояў і падзеі на свой лад. Гэтай магчымасці не могуць даць нам ні тэлебачанне, ні камп’ютар. Таму, я думаю, што эстэтычная асалода ад папяровых тэкстаў яшчэ доўга не будзе мець сабе замены сярод высокатэхналагічных прыладаў.
Па-другое, што датычыцца камп’ютара або тэлевізара, іх нельга назваць надзейнымі носьбітамі інфармацыі. Любыя электронныя прылады залежаць ад электрычнасці. І раптам, калі не будзе святла, маніторы і экраны будуць проста грудай жалеза, ні на што не прыдатнай. Кніга ж, або любыя запісы на паперы, заўсёды застануцца даступнымі, што с электрычнасцю, што без. І там, дзе электраправадоў няма ўвогуле, толькі кніга і можа выратаваць чалавека ад суму і данесці веды.
Такім чынам, у век высокіх тэхналогіяў нам нельга забывацца пра тое, што кніга - неабходны і пакуль што незаменны носьбіт інфармацыі, а таксама крыніца думак, ведаў, разважанняў.

Новые вопросы в разделе Белорусский язык
Dongak Aziat
01.02.2022, 20:04
Кабрера
01.02.2022, 20:04
olia.schub2011
01.02.2022, 20:01
Анюша Няматова
01.02.2022, 20:00